ДЯТЛОВО.BY ДЯТЛОВО.BY

Якуб Колас у Дзятлаве

Якуб Колас у Дзятлаве
Кароткая гістарычная даведка: Нарадзіўся Якуб Колас 3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў простай сялянскай шматдзетнай сям’і. Закончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю ў 1902 годзе. За ўдзел ў рабоце нелегальнага настаўніцкага з’езда ў 1906 годзе асуджаны на 3 гады турэмнага зняволення. Удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войн. З 1921 года жыў, вучыўся і працаваў ў г. Мінску. Празаік, паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч. Народны паэт БССР, акадэмік АН БССР, член Саюза пісьменнікаў СССР, неаднаразовы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і БССР. Лаурэат Сталінскай прэміі I і II ступені, узнагароджаны пяцю ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём”Партызану Айчыннай вайны” I ступені. Памёр 13 жніўня 1956 года. 

Якуб Колас вядомы нам больш як празаік, паэт. Усім вядомыя яго паэмы “Новая зямля”, “Сымон-музыка”. На яго вершы напісаны шматлікія музыкальныя творы. Ён выступаў за чысціню беларускай мовы і з’яўляўся навукоўцам у галіне беларусазнаўства. Яго называлі песняром сярмяжнай сялянскай душы. Менш вядомыя старонкі жыцця Якуба Коласа звязаных з яго дэпутатскай грамадскай дзейнасцю. 

Згодна Канстытуцыі БССР ад 1937 года ў склад Вярхоўнага Савета БССР патрэбна было выбраць аднаго дэпутата ад 20 тысяч выбаршчыкаў. Выбаршчыкі Дзятлава і навакольных вёсак у 1954 годзе ўваходзілі ў склад Навагрудскай выбарчай акругі. У Вярхоўны Савет СССР выбары адбыліся 14 сакавіка 1954 года. Выбары ў Вярхоўны Савет БССР былі прызначаны на канец года. 

“Восенню 1954года ў пасёлак Дзятлава прыехаў кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР Канстанцін Міхайлавіч 12 Міцкевіч альбо больш усім вядомы як Якуб Колас. Разам з ім быў яго сябар, беларускі паэт Максім Лужанін. Сустрэча была прызначана ў памяшканні Дзятлаўскага Дома культуры, які размяшчаўся па вуліцы Чырвонаармейскай. Перад сустрэчай з выбаршчыкамі Якуб Колас у суправаджэнні прадстаўнікоў раёна пехатою абышоў ваколіцы Дзятлава. Ён адзначаў, что на палях вельмі шмат камення,”– успамінае сведка той сустрэчы, ветэран педагагічнай працы Валуевіч Аляксандр Аляксандравіч. Затым прадстаўнікі кіраўнікі раёна і прадстаўнікі грамадскасці накіраваліся на сустрэчу з Якубам Коласам. Ад выбаршчыкаў даручана было выступіць Валуевічу А.А. з прамовай на 5-7 хвілін. Выступленне яго было праверана супрацоўнікамі адззела агітацыі і прапаганды райкама партыі. Ён успамінае, што першым выступіў сакратар райкама партыі Нікіценка В. У сваёй прамове выступаючы спыніўся на вытворчых дасягненнях раёна. Затым выступіў Валуевіч А.А. Сваё выступленне ён закончыў словамі з верша ”Мой родны кут, як ты мне мілы…”. Выступіў з прамоваю і Якуб Колас, які расказваў пра развіццё БССР і адзначыў дасягненні нашых працаўнікоў. Запомнілася Валуевічу А.А. што сказаў Я.Колас аб раёне: “Бедны ваш раён, бедны, але вы сваімі рукамі і розумам станеце багатымі”. Пасля сустрэчы адбылося фатаграфаванне на памяць разам з Якубам Коласам, а ў зале аддзела міліцыі святочны прыём. 

Пасля смерці Якуба Коласа ў жніўні 1956 года, адбыліся давыбары дэпутата. Ім стаў вядомы беларускі паэт Пятрусь Броўка. 

Адзін з экзампляраў фотаздымка сустрэчы знаходзіцца ў сямейным альбоме Несцярэўскага Мікалая Лаўрэнцьевіча, вядомага мастака – кераміста. Ён тады працаваў інструктарам Дзятлаўскага раённага Дома культуры. Дзякуючы гэтаму фотаздымку і была ў 2013годзе напісана карціна “Якуб Колас у Дзятлаве”. Цяпер яна знаходзіцца ў фондах Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і часта экспануецца на выста- 13 вах. Наведвальнікі музея могуць убачыць на карціне постаці народнага паэта БССР Якуба Коласа, Мацюка ўладзіміра, мастака разьбы па дрэве, які працаваў тады ў Доме культуры, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ілюшанка Марыі Васільеўны, Нікіценка В., Болазева – сакратароў райкама партыі, інструктара райкама Кавальчука, інструктараў Дома культуры Несцярэўскага Мікалая і Хаценевіча Леаніда, сястру Несцярэўскага М. – Вольгу Сідар і іншых.

Источник:
М. І. Лук’янчык
23:16
877
Нет комментариев. Ваш будет первым!
Используя этот сайт, вы соглашаетесь с тем, что мы используем файлы cookie.